Мова
Наведванні
57
TV Fatima

ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ



ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ

Хрост Езуса ў Ярдане

Маці, вось я!

Я разам з Табой, Найсвяцейшай Пані, каб несці Табе суцяшэнне, каб спачуваць Твайму Беззаганнаму Сэрцу ў дзень, які Ты выбрала – у першую суботу месяца. Дзякую Табе, Маці, за Тваю любоў і запрашэнне да таго, каб у Тваёй прысутнасці і разам з Тваім Сэрца ісці за Езусам.

Дзякую Табе за тое, што Ты паказала мне дарогу да Аліўнага Саду; я знайшоў там молячагася Езуса. А праз нейкі час “з'явіўся натоўп, а наперадзе ішоў адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда” (Ян 22, 47). Вучань, якога выбраў Езус, паказаў дарогу тым, што жадаюць яго злавіць. Езус выйшаў насустрач і сказаў, што Ён той, каго яны шукаюць, яны са здзіўлення ўпалі на зямлю. Слова Праўды, хоць па-людзку беззбройнае, паваліла ўзброеных пераследнікаў. Ён яшчэ раз сказаў, што Ён той, каго яны шукаюць, прасіў, каб іншым дазволілі адысці, а сам дабраахвотна аддаўся ў іх рукі. “Тады схапіўшы, павялі Яго і прывялі ў дом першасвятара” (Ян 22, 54).

Марыя, Твайго Сына схапілі як злачынцу. Калі гэтая навіна дайшла да Цябе, ці ж боль не прасякнуў Тваё Сэрца? Кожная любячая Маці, калі б пачула такую навіну, адчула б вялікую трывогу. Што здарылася? У адну хвіліну нарадзілася б шмат пытанняў? Ты, аднак, Марыя, чакала гэтай хвіліны, бо ведала, чаму так адбываецца? Як жа красамоўна тое, што Ты не задаеш пытанняў: чаму, дзеля чаго так адбываецца? Так, Маці, я ведаю, у Цябе ўжо даўно ёсць адказ. Ці, аднак, Тваё Сэрца Маці можа застацца абыякавым у такую хвіліну? Дзіця ў небяспецы, яму пагражае небяспека, ці ў такім выпадку не абуджаюцца ўсе матчыныя пачуцці?

Любоў перад абліччам цярпення, Беззаганнае Сэрца перад абліччам цярпення ўласнага Сына, які ж каштоўны ўрок для кожнага з нас.Спаглядаючы на Цябе, Маці, я вучуся таму, што любоў ніколі не абыякавая на цярпенне. Таму, хто сапраўды любіць, хоць і ведае, што цярпенне абавязковае, любоў ніколі не дазваляе абыякава стаяць побач.Ці ў Тваім Сэрцы, Сэрцы Маці, не нараджаюцца пытанні? Як шмат Езусу трэба будзе выцярпець? Што зробяць Яму пераследвальнікі? Чаму так жорстка з Ім абыходзяцца? Ці Ты задумваешся над гэтым, Марыя?Напэўна кожнаму чалавеку было б цікава, кожны б хацеў запытацца пра яшчэ шмат іншых спраў і часта менавіта так і робіць, спрабуючы няспынна дакапацца да кожнай дробязі. А для любові самы важны той, каго любяць. Ці можна таму ў такую хвіліну пытацца і засяроджвацца на асяроддзі, а не на каханай асобе? Калі я гэта ўсведамляю, то больш разумею, што азначае спачуваць таму, каго любіш? О, Беззаганна Зачатая Маці, з'яднаная ў дасканалай любові са сваім Сынам, дзякую Табе за тое, што Ты адкрываеш мне вочы на таямніцу цярпення і любові.Маці, як жа часта ў нашым штодзённым жыцці мы засяроджваем нашу ўвагу не на асобе, якая церпіць, а на другасных рэчах. Досыць прыглядзецца да рэакцыі людзей, якія праяжджаюць побач з аўтамабільнай катастрофай. Звычайна глядзяць з цікаўнасцю, робяць фотаздымкі, ківаюць галовамі, бачучы знішчаныя аўтамабілі, і ці ўвогуле задумваюцца над тым, што адчувае ахвяра выпадку? Што перажывае, напрыклад, маці, якая глядзіць на ўласнае, церпячае, а можа і паміраючае дзіця?

Іду далей з Тваім Сынам, Марыя, і не магу зразумець, чаму ўсе такія сляпыя. Што сталася з людзьмі, якія на працягу столькіх стагоддзяў чакаюць Месію, а ў блізкай Яго прысутнасці нічога не заўважаюць? Хоць усе знакі паказваюць на Езуса, аднак, замест таго, каб выясніць, кім на самай справе з'яўляецца Езус, людзі патрабуюць Яго смерці. У сэрцы Маці напэўна ў такіх абставінах нараджаецца жаданне бараніць сына, пераконваць, прасіць, маліць у яго справе. Як жа моцна Ты церпіш, Маці, калі мусіш апанаваць таксама і гэтыя матчыныя ўзрушэнні, калі ведаеш, што ніякія словы ўжо нічога не зменяць. У цішыні і таямніцы свайго Сэрца Ты згаджаешся на пакуту і прадказаную смерць любага Сына. Знешняя бяздзейнасць становіцца выразам свядомага і дабраахвотнага спачування. Знешняя пасіўнасць, гэта выраз Тваёй пакоры перад Божымі планамі, але гэта зусім не азначае, што ўнутры ў Тваім Сэрцы не адбываецца нешта зусім супрацьлеглае.

“Ад Каяфы павялі Езуса ў прэторыю. Была раніца, і яны не ўвайшлі ў прэторыю, каб не апаганіцца і магчы з'есці Пасху. Таму Пілат выйшаў да іх і сказаў: «У чым абвінавачваеце гэтага чалавека?» Яны сказалі яму ў адказ: «Калі б Ён не быў злачынцам, мы не выдалі б Яго табе». Пілат жа сказаў ім: «Вазьміце Яго вы і судзіце паводле свайго Закону!» Юдэі сказалі яму: «Нам нікога не дазваляецца забіваць». Так павінна было збыцца слова Езуса, у якім прадказаў, якой смерцю памрэ” (Ян 18, 28-32).

У першую хвіліну здавалася б, што Пілат, як язычнік, праяўляе больш літасці да Езуса, чым тыя, што Яго схапілі. Ён выказвае павагу тым, хто да яго прыходзіць; выходзіць да іх з палацу, каб яны не забрудзілі сябе перад святам Пасхі. Для “свайго супакою” адным словам або жэстам ён мог вынесці прысуд, каб скончыць усю гэтую справу і супакоіць паўсталы хаос. Пілат, аднак, не паддаецца ціску натоўпу, стараецца высвятліць справу. Чаму ён не паступае так, як “арыстакратыя святыні”, для якой Права, як у гэтым выпадку, адносіны да рытуальнай чысціні настолькі важныя. Адказ, здаецца, зразумелы. Адказвае нам сам Пілат, які адразу зразумеў сапраўдныя намеры тых, што абвінавачвалі Езуса, а менавіта тыя, што Яго схапілі з-за зайздарсці. Калі гэта настолькі зразумелае, ці ў чалавеку тады не з'яўляецца жаданне крычаць і заклікаць да рассудку абвінаваўцаў? Ці асляпленне і зайздрасць могуць быць настолькі вялікімі, што людзкімі сродкамі мы нічога не можам зрабіць? Гляжу на Цябе, Маці, і ўжо ўсё разумею. Як жа Ты церпіш, пакорна гледзячы на цярпенні ўласнага Сына.

Пілат, “зноў выйшаў да юдэяў, і сказаў ім: «Я не знаходжу ў Ім ніякай віны. Ёсць у вас звычай, каб я на Пасху адпускаў вам аднаго вязьня. Калі хочаце, я адпушчу вам караля Юдэйскага?» Тады яны зноў закрычалі: «Не Яго, але Барабу!» А Бараба быў разбойнікам. Тады Пілат узяў Езуса і аддаў на бічаванне” (Ян 18, 38-19,1).

Хоць Езус непавінны, Ён павінен быць убічаваны. Зноў будзіцца людзкая логіка і жаданне крычаць, што гэта абсурд, яўная несправядлівасць. Чаму непавінны чалавек павінен быць так страшна пакараны? Калі ён нават перажыве рымскі спосаб бічавання, ён напэўна застанецца калекай; ці можна так зрабіць, калі ён непавінны, толькі з-за крыку натоўпу? Якая маці, па прычыне кроўнай сувязі, не хацела б уратаваць сваё дзіця? Як цяжка ў такой сітуацыі захаваць супакой, згадзіцца на волю Божую, кіравацца ўласным розумам, а не толькі людзкімі пачуццямі. Што адбываецца ў Сэрцы Маці, поўным любові , якое становіцца перад абліччам такой вялікай несправядлівасці, а таксама будучай ахвяры?

Ці можна любіць катаў уласнага сына? Маці, я ведаю адказ, але як жа мне за яго сорамна! Гэта магчыма, калі любіш Езуса, а не сябе самога.Незвычайна прыгожы прыклад гэтага меў месца падчас Варшаўскага Паўстання, пра які пісалі маці ў лісце да Святога Айца Пія ХІІ ў жніўні 1944 года:

“Святы Ойча, мы польскія жанчыны, змагаемся ў Варшаве, кіраваныя нашым патрыятызмам і прывязаныя да зямлі нашых Айцоў. Нам не хапае ежы і перавязачных матэрыялаў. Мы абараняем нашу цвярдыню ўжо тры тыдні. Варшава ў руінах. Немцы забіваюць параненых у шпіталях.Жанчыны і дзеці ідуць перад танкамі. Не перабольшваюць навіны пра тое, што на вуліцах Варшавы змагаюцца дзеці, узрывючы варожыя танкі бутэлькімі з палівам. Мы, маці, глядзім на нашых сыноў, якія гінуць за вольнасць і за нашу зямлю. Святы Ойча, ніхто нам не дапамагае […] .Свет не хоча ведаць пра нашую барацьбу. Толькі Бог з намі. Святы Ойча, Намеснік нашага Пана і Валадара, калі ты пачуеш нас, удзялі Божага блаславенства польскім жанчынам, якія змагаюцца за Касцёл і Вольнасць”.

Польскія маці, ня гледзячы на тое, што зведалі такую вялікую несправядлівасць, не адплачвалі нянавісцю; вырашаліся на любоў да забойцаў іх уласных дзяцей. Як жа здзіўляліся нямецкія жаўнеры, калі параненыя, у палоне, ім аказвалі тую самую дапамогу і апеку ў палявых шпіталях, як і параненым паўстанцам. У цярпенні да іх адносіліся як да людзей, якім патрэбная дапамога, і яны яе атрымлівалі, хоць перад гэтым яны былі ворагамі тых, хто ім цяпер аказваў дапамогу.

Якой жа вялікай павінна была быць зайздрасць і асляпленне тых, што бічавалі Хрыста. Жудасна збітае цела чалавека не абуджае ў абвінаваўцах літасці, а яшчэ большую пагарду і агіду. Яны крычаць: укрыжуй Яго! Яны патрабуюць смерці чалавека перад абліччам такога вялікага цярпення. Ці можна з любові да Бога, з клопатам пра Яго Права з такой нянавісцю і пагардай трактаваць іншага чалавека? Аказваецца, што так, і гэта можа пагражаць кожнаму. Ці такая пастава “арыстакратыі святыні” не з'яўляецца крыкам да неба аб помсце? Такія думкі абуджаюць чалавечыя пачуцці ў сённяшняй перспектыве. Ніколі і нікога мы не можам, аднак, асуджаць і павярхоўна ацэньваць. Узгадванне гэтых падзей з'яўляецца каштоўнай навукай на шляхах веры, каб не дазволіць злу сябе асляпіць, не дазволіць сябе пераканаць, што праз крыўду, нанесеную чалавеку, я магу праслаўляць Бога.
Дзякую Табе, Маці, за чарговы ўрок; няхай мая ўдзячнасць дапаможа таксама супакоіць Твой боль. Ave Maria !

Перакладзена з польскай мовы.
Droga przez Serce. Przymierze serc Jezusa, Maryi, naszych.
Sekretariat Fatimski 2016

fatimskayanavenna.blogspot.ro/2016/12/blog-post_24.html

WWW:
www.sekretariatfatimski.pl
Facebook:
www.facebook.com/WielkaNowennaFatimska
TV Gloria:
@TV Fatima
TV youtube:
www.youtube.com/user/SekretariatFatimski/videos

e-mail: fatima@smbf.pl

Udostępnij Lubię to
Więcej

Napisz komentarz …

TV Fatima

Den første lørdage Devotion - FATIMA - starte i dag
1 minutę temu

Фатима - преданности первой субботы месяца
2 minuty temu

Minden hónap első szombatján - ma kezdődik
1 3 minuty temu

Oddanost PRVNÍ SOBOTY v měsíci - už dnes
2 5 minuty temu

medytacja listopad 2017
1 1 7 minuty temu

Los elementos principales de los 5 primeros sábados de reparación
9 minuty temu

Comunhão Reparadora nos Primeiros Sábados
10 minuty temu

La Dévotion des Premiers Samedis du mois
11 minuty temu

La Grande Promessa dei Cinque Primi Sabati
1 2 13 minuty temu

Erster Samstag im Monat Herz-Mariä-Sühnesamstag
1 1 14 minuty temu

Prve sobote – 5 prvih sobot
1 15 minuty temu

Напісаць каментар …